Сёння каледж бытавога абслугоўвання з'яўляецца кузняй майстэрства прыгажосці і добрага настрою. Каледж рыхтуе творцаў прыгожага: цырульнікаў, мастакоў-мадэльераў, швачак і майстроў па манікюры. У аснове навучальна-выхаваўчага працэсу ляжыць двухузроўневая сістэма адукацыі.
На першым узроўні ажыццяўляецца падрыхтоўка кваліфікаваных спецыялістаў па прафесіях: «Цырульнік», «Цырульнік, майстар па манікюры», «Майстар па манікюры; Майстар па педыкюры» і «Цырульнік, швачка».
На другім узроўні вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй па кваліфікацыі: "Мастак-мадэльер".
Вядзецца перападрыхтоўка беспрацоўных па напрамках ад цэнтра занятасці.
Аказваюцца паслугі насельніцтву:
- Прыём індывідуальных заказаў і заказаў ад арганізацый на пашыў і рамонт швейных вырабаў.
- Цырульні паслугі.
- Павышэнне кваліфікацыі работнікаў службы побыту.
- Перападрыхтоўка дарослага насельніцтва.
На платнай аснове праводзяцца курсы (з выдачай пасведчання ўстаноўленага ўзору):
- Цырульнік
- Майстар па манікюры, майстар па педыкюры
- Дэкаратыўная касметыка
- Курсы кройкі і шыцця
- Пляценне касічак
За дасягнутыя поспехі ў справе навучання і выхавання моладзі навучальная ўстанова штогод узнагароджваецца Ганаровымі граматамі ўпраўлення Гомельскага аблвыканкама, дыпломамі пераможцаў розных абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў і фестываляў.
Калектыў нашай навучальнай установы імкнецца да супрацы ў галіне выхавання і прафесійнай падрыхтоўкі моладзі.
Мы заўсёды гатовы да эканамічнага супрацоўніцтва з калектывамі навучальных устаноў, прамысловымі прадпрыемствамі, устаноў і арганізацый.
Тэлефон «гарачай лініі»
Установы адукацыі
«Гомельскі дзяржаўны каледж бытавога абслугоўвання»
56-12-06
Тэлефон «гарачай лініі»
Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама
35-71-23
Тэлефон «гарачай лініі» Установы адукацыі
«Гомельскі дзяржаўны каледж бытавога абслугоўвання»
па растлумачэннях пытанняў змянення выплаты заработнай платы работнікам
з 1 ліпеня 2021 года
56-12-50, 56-12-10